За тры дні "Нашествие" наведалі 100 тысяч чалавек

Рок-фэст "Нашествие", які завяршыўся ўвечары 6 ліпеня ў пасёлку Эмаўс Цвярской вобласці, за тры дні наведалі каля 100 тысяч гледачоў, паведамляе "Інтэрфакс". Як заявіў прадзюсер фэсту Леанід Ланда, дажджлівае надвор'е не адбілася на колькасці гасцей фэсту, а таксама на працы інфраструктуры мерапрыемства. Пры гэтым агульная плошча правядзення фэсту ў параўнанні з мінулым годам павялічылася больш чым у два разы і склала разам з аўтастаянкай 70 гектараў.

Як дадаў начальнік УУС Цвярской вобласці Аляксандр Кулікаў, сур'ёзных здарэнняў за тры дні "Нашэсця" у Эмаусе не зафіксавана. "Праваахоўнымі органамі зарэгістравана на фэсце 67 дробных адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку 28 з'яўленняў у нецвярозым выглядзе, 15 выпадкаў дробнага хуліганства, выяўлены два факты незаконнага захоўвання наркотыкаў", - распавёў начальнік УУС. Па меддапамогу на працягу трох дзён звярнуліся 170 чалавек. Большасць пацярпелых атрымалі рэзаныя раны, у 10 чалавек - пераломы.
У нядзелю рок-фэст "Нашествие" завяршыўся выступам гуртоў "Ю-Піцер", "Крэматорый", "Арыя" і ДДТ.

Фота: www.rock.od.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі