За пяць месяцаў ВУП Беларусі знізіўся на 3%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі у студзені-траўні 2015 знізіўся на 3% і склаў 321,25 трыльёна рублёў, паведамляе Белстат. Пры гэтым на 2015 год запланаваны яго рост на 0,2-0,7%. Дарэчы, летась рост ВУП склаў 1,6% пры прагнозе 3,3%.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі знізілася на 7,7% — да 288,6 трыльёна рублёў, адзначае БелаПАН. Запасы гатовай прадукцыі склалі 38,2 трыльёна рублёў, гэта складае 82% да сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці (у студзені-траўні 2014 года — 85,2%).

Выпуск сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый павялічыўся на 3,2% да 32,7 трыльёна рублёў (сельгасарганізацыямі — на 4,1% да 30,9 трыльёна рублёў).

Рознічнае тавараабарачэнне вырасла на 1,2% і склала 134,5 трыльёна рублёў, аптовае — знізілася на 0,7% і склаў 242,8 трыльёна рублёў.

Фота — ej.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі