З выходных пачне падмарожваць

У бліжэйшыя выходныя дні Беларусь апынецца пад уплывам ускраіны Скандынаўскага антыцыклона. Пераважна абыйдзецца без ападкаў, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Толькі ў суботу ў асобных раёнах магчымыя невялікія дажджы, а ў нядзелю ёсць верагоднасць слабых ападкаў на поўдні. Тэмпературны фон будзе вагацца каля нулявой адзнакі. У начны і ранішні час месцамі будзе туман. Тэмпература паветра ў ноч на суботу чакаецца ў межах мінус 3 — плюс 3 градусы, удзень — ад 1 градусу марозу да 4 градусаў цяпла.

У нядзелю начная тэмпература не зменіцца. Толькі па паўночным усходзе магчымае паніжэнне тэмпературы да 5 градусаў марозу. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 1 градусу па паўночным усходзе да плюс 5 градусаў па паўднёвым захадзе.

У першай палове наступнага тыдня ападкі прагназуюцца ў асобных раёнах. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах мінус 5 — плюс 3 градусы. Удзень яна складзе ад 1 градусу марозу да 5 градусаў цяпла. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі