З панядзелка зноў дажджы

Як паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава, у нядзелю будзе выключна сонечна, толькi ўдзень у нядзелю ў Брэсцкай вобласцi месцамi магчымы кароткачасовы травеньскі дождж. Аднак у пачатку наступнага тыдня па ўсёй тэрыторыі краіны зноў чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ўначы +3 — 10, удзень — 10 — 18 цяпла.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi айчынных сiноптыкаў, другая палова траўня па тэмпературнаму рэжыму будзе прыкладна на 2 — 4 градусы цяплей, чым у першыя 2 тыднi месяца.

У асобныя ночы магчымы замаразкi ад 0 да -2. Сярэдняя тэмпература паветра ўдзень 14—22 градусы, а ў трэцяй дэкадзе ў самыя цёплыя днi чакаецца нават 23—26 градусаў.

“Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі