З ФК "Дынама-Брэст" сышоў галоўны трэнер

З ФК "Дынама-Брэст" сышоў галоўны трэнер

Чэшскі спецыяліст Радаслаў Латал пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбольнага клуба "Дынама-Брэст". Як паведамляецца на сайце клуба, кантракт скасаваны паводле пагаднення бакоў.

Памочнік Латала Марцэл Лічка працягне працу ў камандзе.

Часова абавязкі галоўнага трэнера будзе выконваць Сяргей Кавальчук. 10 траўня ўжо адбылася трэніроўка пад яго кіраўніцтвам. Перад трэніроўкай Радаслаў Латал развітаўся з камандай.

З Латалам брэсцкі клуб выйграў Суперкубак Беларусі, а таксама выйшаў у фінал Кубка Беларусі. Але ў цяперашнім чэмпіянаце каманда займае толькі 11-е месца і адстае ад першага на 12 ачкоў. Пасля шасці матчаў у вышэйшай лізе клуб мае на сваім рахунку адну перамогу, дзве паразы, тры нічыіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі