З аўторка рэзка пахаладае

У Мінску з 20 красавіка істотна пахаладае. Пра гэта паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси" са спасылкай на сіноптыкаў. На тэрыторыю Беларусі прыйдзе даволі халоднае паветра з поўначы Атлантыкі. Час ад часу будуць ісці дажджы. Асабліва непрыемным будзе мокры снег, які сіноптыкі таксама не выключаюць.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад -2 да +3 градусаў. Удзень +7… +14.

Паводле папярэдніх прагнозаў, беларусаў чакае тыдзень дрэннага надвор'я. Пацяплее толькі да наступных выходных.

Затое пад канец красавіка да нас зноў прыйдзе добрае надвор'е.