З амерыканскай студыі выкралі кліп Дзімы Білана
У інтэрнэце з'явіўся кліп Дзімы Білана на песню Believe Me, які яшчэ не выйшаў на экраны. З гэтай песняй напрыканцы траўня Білан паедзе ў Сербію прадстаўляць Расію на Еўрабачанні.
Кружэлку з кадрамі, не змантаванымі ў фінальную версію відэароліка, па неасцярожнасці забыўся адзін з супрацоўнікаў у амерыканскай студыі, дзе праходзіць майстарынг.
Запіс, які адразу ж выклалі ў інтэрнэце, у прыватнасці на відэасэрвісе YouTube, будзе канчаткова змантаваным і запушчаным у эфір у бліжэйшыя дні.
Па сцэнару кліпа, трое сяброў, ролі якіх выконваюць Дзіма Білан, фігурыст Яўген Плюшчанка і скрыпач Эдвін Мартан, ратуюць хворае дзіця, зарабляючы грошы яму на аперацыю на дабрачынным канцэрце.
Здымкі кліпа праходзілі ў Маскве ў канцы сакавіка. Рэжысёрам роліка стаў італьянец Эўгенія Галі, які працаваў са знакамітым Бернарда Берталучы.
Дзіма Білан прадстаўляў Расію на Еўрабачанні ў Афінах у 2006 годзе, заняўшы другое месца.
Зараз, паводле папярэдняга галасавання на сайце "Еўрабачання", ён займае першае месца.
Еўрабачанне-2008 стане самым прадстаўнічым за ўсю гісторыю конкурсу. У ім прымуць удзел выканаўцы з 43 дзяржаў. Паўфінальныя спаборніцтвы адбудуцца 20 і 22 траўня, фінал - 24 траўня.
Фота: www.photosingh.ru