З 1 студзеня знікнуць чатыры падаткі

Чатыры падаткі адменяць у Беларусі з 1 студзеня. Знікнуць зборы ў фонд падтрымкі сельгастэхнікі, мясцовы падатак з продажу разнастайных тавараў, на набыццё аўтасродкаў і мясцовы збор на паркоўку аўтатранспарту. Як адзначае тэлеканал СТВ, у 2010 годзе ў распараджэнні плацельшчыкаў застанецца каля 780 мільярдаў рублёў. Падатак на прыбытак можна будзе плаціць штомесяц ці штоквартальна.

Мяркуецца, што ўсё гэта павысіць інвестыцыйную прывабнасць і палепшыць імідж нашай краіны па ўмовах вядзення бізнэса, а айчынная падатковая сістэма будзе адпавядаць падаткаабкладанню дзяржаваў-асноўных эканамічных партнёраў.