Юра Дземідовіч упаў са сцэны ў Кіеве

Юра Дземідовіч, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні", якое пройдзе ў Кіеве, упаў са сцэны. Пасля дзённай рэпетыцыі з-за слабога асвятлення хлопчык не заўважыў яе краю і паляцеў уніз.
Як паведамляе БЕЛТА, Юры адразу ж аказалі медыцынскую дапамогу. Высветлілася, што ён сур'ёзна не пацярпеў, але ад адзначэння дня нараджэння Юры ў Еўраклубе давялося адмовіцца. Дарэчы, Lenta.ru піша, што Дземідовіч зламаў вялікі палец на руцэ.

Нагадаем, фінал дзіцячага "Еўрабачання" пройдзе ў Кіеве 21 лістапада. Юра Дземідовіч выступіць пад 12-м нумарам. 13-гадовы хлопчык праспявае песню "Чароўны трусік".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі