Юлія Цімашэнка – прэм’ер-міністр Украіны

Юлія Цімашэнка абраная прэм’ер-міністрам Украіны. За яе прагаласавалі 226 дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Менавіта столькі галасоў і было патрэбна.  Нагадаем, пры ранейшых галасаваннях на мінулым тыдні Цімашэнка для абрання не хапала аднаго голасу. Адзначым, што галасаванне адбывалася шляхам падняцця рук.

За Юлію Цімашэнку прагаласавалі 156 дэпутатаў з яе фракцыі, а таксама 70 з 72 дэпутатаў з фракцыі “Наша Україна – Народная Самаабарона”.  Партыя рэгіёнаў, Блок Літвіна і Кампартыя адмовіліся ад удзелу ў галасаванні.

УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі