YouTube арганізоўвае відэасувязь з Rolling Stones
Фанаты легендарнага брытанскага гурта Rolling Stones змогуць пагутарыць са сваімі кумірамі ў відэарэжыме ў рамках музычнага праекту YouTube Living Legends.
Інтэрнэт-карыстальнікі маюць магчымасць задаваць музыкам свае пытанні, адказы на лепшыя з якіх будуць выкладзеныя на сайце YouTube праз некалькі тыдняў.
На старонцы пакуль можна паглядзець зварот Міка Джагера і Кейта Рычардса, якія заклікаюць задаваць ім пытанні, у прыватнасці, пытанні пра новы дакументальны фільм Марціна Скарсэзе Shine a Light.
Ролік забяспечаны субтытрамі на розных мовах.
Адміністрацыя сайта плануе ў наступным годзе прыцягнуць да праекту іншых папулярных музыкаў.
Фота: www.ananova.com