"Ёлка" стала прынцэсай-арфісткай

Зорка расійскага рытм-н-блюзу "Ёлка" рыхтуецца прадставіць свой новы кліп на песню «Не падай духом». Рэжысёрам кліпа з'яўляецца Улад Разгулін, які ўжо працаваў з "Елкай" над відэа да песні «Наводнение».

Здымкі роліка праходзілі ў пачатку сакавіка ў старажытным рускім асабняку ў Маскве. Сама спявачка паўстане ў кліпе ў вобразе прынцэсы, якая грае на арфе.

Песня «Не падай духом» трапіць на трэці альбом "Ёлки" «Этот великолепный мир», які выйдзе ў канцы красавіка. Выканаўца кажа, што гэты «дыск лёгкі, паветраны, светлы... Пра што? Пра гэты выдатны свет!»

Дадам, што папярэднія альбомы "Ёлки" выходзілі раз у год. Гэтым разам ніхто не ставіў мэтаў укласціся ў нейкі вызначаны тэрмін.

Паведамляецца, што на дыску будуць і ўжо вядомыя песні - «Точки-города», «Не падай духом», «Мальчик-красавчик», за якую "Ёлка" атрымала ўзнагароду «Золотой Граммофон».

Фота: img.ngs.ru