Yellow Brick Road выпусцілі свежы альбом

Мінскі гурт Yellow Brick Road выпусціў другі поўнафарматны альбом. Рэліз пласцінкі пад назвай "Honeymoon" адбыўся сёння, 24 жніўня, роўна праз год пасля выхаду папярэдняга альбома каманды "12 Stories".



Басіст гурта распавядае, што асноўная частка матэрыялу для новага альбома была прыдумана і запісана ўсяго за адзін месяц. А альбом атрымаўся больш дынамічным і разнапланавым, больш псіхадэлічным і касмічным. Увогуле, больш Yellow Brick Road!

Больш за ўсё часу пайшло на працу над трэкам "S.Y.S.T.R.N.R.", адзначаюць музыкі, бо ў яго запісе ўдзельнічала больш за 100 чалавек! Іх задачай было праспяваць адзін радок "Sell your soul to rock'n'roll".



Назву альбома "Honeymoon" (Мядоывй месяц) музыкі тлумачаць як паняцце пра самы шчаслівы час, які быў ці абавязкова будзе ў жыцці кожнага і назаўжды застанецца ў памяці.



Прэзентацыя альбома ў Мінску пройдзе ў канцы восені. А пакуль яго можна бясплатна скачаць на афіцыйным сайце гурта  yellowbrickroad.ru.

Трэк-ліст:

1. Mirage
2. S.Y.S.T.R.N.R.
3. Caddy 59
4. 30's
5. Cemetery blues
6. Cavarly
7. Dead Island
8. Casino life
9. Highlights
10. Vampeld Honeymoon

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі