Яўген Міронаў сыграе доктара Ватсана

Кампанія “Цэнтрал Партнершып” плануе зняць тэлесерыял “Шэрлак Холмс”, рэжысёрам якога выступіць вядомы па фільме “Паляванне на піранню” Андрэй Кавун. Па задуме рэжысёра, галоўная роля ў фільме будзе належаць доктару Ватсану, якога, магчыма, сыграе Яўгені Міронаў. Згодна з канцэпцыяй рэжысёра, аповед вядзецца ад асобы Ватсана, які ўпрыгожвае рэчаіснасць, падганяючы яе пад сваю творчую выдумку.

У Кавуна Шэрлак Холмс будзе паліць папіросы, а не знакамітую трубку, ну а місіс Хадсан стане палюбоўніцай Ватсана.

Завяршэнне здымак чакаецца напрыканцы 2011 года. Выйдзе серыял восенню 2012 года. Дарэчы, ролю Холмса мае сыграць Андрэй Панін, аднак заказчык серыяла, тэлеканал “Расія-1”, пакуль не зацвердзіў кандыдатуры акцёраў.

Фота: www.billy-red.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі