Яшчэ шэсць беларусаў атрымалі статус палітвязняў

Яшчэ шэсць беларусаў атрымалі статус палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек. Гэта Мікіта Зімін, Дзяніс Лазоўскі, Алег Буйкевіч, Алег Хічоў, Яўген Крачкоўскі і Сяргей Думава.

Такім чынам на сёння ў Беларусі 691 чалавек мае статус палітвязня, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і ўсіх астатніх палітычных зняволеных, а таксама людзей, затрыманых за ўдзел у мірных сходах. Таксама яны заклікаюць спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт", Беларуская асацыяцыя журналістаў, Lawtrend, "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН-цэнтр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі