Яшчэ адзін палітвязень унесены ў "спіс тэрарыстаў"

Яшчэ адзін палітвязень унесены ў "спіс тэрарыстаў"

"Спіс тэрарыстаў", які складае КДБ, папоўніся на яшчэ адно імя. Гэта 39-гадовы палітвязень Руслан Слуцкі, асуджаны на 11 гадоў зняволення.

Рамесніка Руслана Слуцкага асудзілі 20 студзеня 2022 года паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 309 Крымінальнага кодэкса за замах на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін: мужчына спрабаваў злучыць рэйкі металічным дротам, каб выклікаць затрымку ў руху цягнікоў. Іаксама яго судзілі паводле ч. 1 арт. 289 КК за "акт тэрарызму": ён раскідаў на аўтадарозе самаробныя металічныя шыпы перад праўладным аўтапрабегам. Пры гэтым былі пашкоджаныя шыны чатырох аўтамабіляў.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ 15 чалавек, у тым ліку адваката Максіма Знака і флейтыстку Марыю Калеснікаву. Агулам у гэтым спісе больш за 60 беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі