Яндэкс можа стаць беларускамоўным
Кіраўнік службы Яндэкс Навіны (news.yandex.ru) Тацяна Платонава расказала, што неабходна для таго, каб з’явілася беларуская версія гэтага найпапулярнейшага рэсурсу. На пытанне, ці карыстаецца папулярнасцю ўкраінская версія Яндэкс Навінаў і ці ёсць планы стварэння Яндэкс Навінаў, скажам, беларускай версіі, Платонава заявіла:
“Так, карыстаецца, як і навіны рэгіёнаў Расіі. Для таго, каб зрабіць беларускую версію, нам патрэбныя партнёры — пастаўшчыкі мясцовых навінаў. Калі да праекту актыўна падключацца СМІ, як гэта было ў Расіі і ва Украіне, мы толькі “за”.
Штодня Яндэкс Навіны наведваюць больш за 5 тысяч беларусаў. Гэта 15% ад усіх наведванняў з СНД. Актыўней чытаюць Яндэкс Навіны толькі ўкраінцы, паведаміла “Наша Ніва”.