Вызвалены палітвязень Алег Чычыкайла

Алег Чычыкайла / spring96.org
Летась ён быў асуджаны ў Светлагорску на паўтара года калоніі за "абразу Лукашэнкі" і цалкам адбыў тэрмін.
Вызвалены палітвязень Алег Чычыкайла. Летась ён быў асуджаны ў Светлагорску на паўтара года калоніі агульнага рэжыму за "абразу Лукашэнкі" і цалкам адбыў тэрмін, паведамляюць праваабаронцы.
Працаўніка "Хімвалакна" Чычыкайлу затрымалі ў траўні 2022-га. З таго часу ён быў за кратамі. У ліпені мінулага года суддзя Галіна Гулевіч адправіла мужчыну ў калонію за каментар, пакінуты ў інтэрнэце. У жніўні беларускія праваабаронцы прызналі Алега Чычыкайлу палітвязнем. Свой тэрмін ён адбываў у ПК-2 Бабруйска.
На сённяшні дзень праваабаронцамі прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі 1483 чалавекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.