Вызначаны прэтэндэнты на "Грэмі"

Амерыканскія спявачкі Бeёнс і Lady GaGa намінаваныя ў трох з чатырох асноўных катэгорый музычнай прэміі “Грэмі”, паведамляецца на сайце Амерыканскай акадэміі гукапісу. На перамогу ў намінацыі "Запіс года" прэтэндуюць кампазіцыя Беёнс "Halo" і песня Lady GaGa "Poker Face". У катэгорыі "Альбом года" намінаваныя альбомы Беёнс "I Am... Sasha Fierce" і "The Fame" Lady GaGa. У катэгорыі "Песня года" таксама не абышлося без кампазіцый абедзвюх спявачак.

Акрамя гэтых дзвюх зорак у намінацыі "Запіс года" прадстаўленыя The Black Eyed Peas з "I Gotta Feeling", Kings Of Leon з "Use Somebody" і Тэйлар Свіфт з "You Belong With Me". У катэгорыі "Альбом года" намінаваныя The Black Eyed Peas з альбомам "The E.N.D.", Dave Matthews Band з "Big Whiskey And The Groogrux King" і Тэйлар Свіфт з "Fearless". У катэгорыі "Песня года" - Maxwell з кампазіцыяй "Pretty Wings", Kings Of Leon з "Use Somebody" і Тэйлар Свіфт з "You Belong With Me".

У чацвёртай асноўнай намінацыі, "Дэбют года", прадстаўленыя Zac Brown Band, Кэры Хілсан, MGMT, Silversun Pickups і The Ting Tings.

Лідэрам па ліку намінацый з'яўляецца Беёнс: яна прадстаўленая ў 10 намінацыях. Восем намінацый у Тэйлар Свіфт, па шэсць у Black Eyed Peas, Maxwell і Кэні Ўэста.

52-я цырымонія ўручэння ўзнагарод Амерыканскай акадэміі гукапісу "Грэмі" адбудзецца 31-га студзеня ў Лос-Анджэлесе. Сёлета прэмія "Грэмі" уручаецца ў ста дзевяці намінацыях.

Фота: gloss.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі