Вызначаны пераможца конкурсу "Цяжкае жыццё - простыя пытанні"

“Міхаська” атрымае запрашальнік на дваіх на метал-шоу Hard Life - Heavy Music ў клубе Re:Public. А ўсіх удзельнікаў, якія не здолелі перамагчы, чакаюць суцяшальныя дыскі і, вядома, дакладныя адказы.

120412 konkursS.mp3

1. Столькі ўсяго складанак было выдадзена ў межах праекту “Hard life - heavy music”?

 А. 1

 Б. 2

 В. 3

 Г. 4

Дыскаў было менавіта 4. Першыя два – Hard Life - Heavy Music і яшчэ два Hard Life - Heavy Music: Metallection.

 

2. Гэты вядомы беларускі музыка і мастак намаляваў чарапушку на вокладцы першай складанкі “Hard life - heavy music”?

 А. Вакаліст гурта “Зніч” Алесь Таболіч

 Б. Выпускнік Мінскага мастацкага вучылішча Лявон Вольскі

 В. Алесь Пушкін, калі ў студэнцтве граў хэві-метал

 Г. Юра Дземідовіч падчас заняткаў па выяўленчым мастацтве ў дзіцячым садку

 

3. Назву праекту прыдумаў гэты чалавек, якога ў твар ведае ледзь не кожны аматар беларускага року:

 А. Уладар двух рок-карон 2011 года, журналіст Еўрарадыё Павел Свярдлоў

 Б. Сааўтар энцыклапедыі "222 альбомы беларускага року" Вітаўт Мартыненка

 В. Адзін з ініцыятараў “Hard life - heavy music” Віталь Супрановіч

 Г. Малавядомы бірмінгемскі музыка Озі Озбарн калі закусваў кажаном падчас аднаго з найцяжэйшых сваіх запояў

 

4. Галандскі гурт Third Stone, які таксама ўдзельнічаў у “Hard life - heavy music”, не змог вывучыць цэлую песню па-беларуску і спыніўся на адным гэтым выразе:

 А. Галандыя разам з беларускім рокам, хоць Беларусь па-за маім зрокам

 Б. Жыв'е Біеларус

 В. Дайіеш лэгалайз

 Г. Касыў Яс кан’юшыну

 

 5. Якое дачыненне меў да “Hard life - heavy music” Лявон Вольскі?

 А. Маляваў вокладкі, мы ж ужо казалі

 Б. Кавер на ягоную песню спяваў гурт Arizona

 В. Дыскі не слухаў, але асуджаў

 Г. Спрабаваў трапіць на складанку, перазапісаўшы песню “Я рок-музыкант” пад назвай “Я-металіст”, але яе забракаваў Вітаўт Мартыненка

 

 6. Песню на гэтай мове спявалі на складанцы Gods Tower:

 А. На старабеларускай

 Б. Па-англійску, як звычайна

 В. Музыкі спявалі па-клінгонску

 Г. Словаў ніхто не разабраў, таму мова засталася невядомай

 

7. Гэты чалавек спяваў на сцэне “Hard life - heavy music”, у ансамблі “Песняры” і ездзіў на Еўрабачанне:

А. Пётр Елфімаў

Б. Ян Жэнчак

В. Ксенія Сітнік

Г. Паліна Смолава

Самае складанае пытанне! З 22 удзельнікаў на яго здолелі адказаць толькі 3! Пытанне насамрэч было закавырыстае, бо Пётр Ялфімаў сапраўды спяваў у “Песнярах”, ездзіў на Еўрабачанне і нават запісаў адну песню для зборніка "Hard Life – Heavy Music: Metallection 4" з уласным праектам Pitbull, але на сцэну на прэентацыі зборніка ніводнага разу не падымаўся. Іншая справа - Ян Жэнчак. Акурат ён засвяціўся і ў гурце Triada, які выступаў на канцэртах "Hard Life - Heavy Music", гастраляваў па Расіі з адным са складаў гурта "Песняры" і нават быў на Еўрабачанні ў ролі бэк-вакаліста ў таго самага Пятра Ялфімава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі