Выйшаў "Symphonicities" Стынга (+відэазварот)

14 ліпеня кампаніі Deutsche Grammophon і Cherry Tree выдалі доўгачаканы дыск Стынга пад назвай "Symphonicities". Альбом уяўляе сабой цалкам новыя, часам зусім не чаканыя трактоўкі песень музыкі, якія пераўтварыліся практычна ў самастойныя творы лепшых аранжыроўшчыкаў свету.

“Я невялікі аматар настальгаваць, корпанне ў мінулым мяне стамляе. Ёсць людзі, якім успаміны прыносяць задавальненне і натхненне — але я не з такіх. Я люблю здзіўляць людзей і здзіўляцца сам. Таму і атрымалася поўнамаштабная праграма ў суправаджэнні аркестра”.

З нагоды выхаду "Symphonicities" Стынг нават запісаў відэазварот да беларусаў:


Над аранжыроўкамі для новага альбома Стынга працавалі мэтры з усяго свету — напрыклад, аргентынец Джордж Каладнрэлі, француз Мішэль Легран, амерыканцы Роб Мэтэс і Вінс Мендоза, дырыжор лонданскага Каралеўскага сімфанічнага аркестра Стывен Мэркурыа, а таксама Біл Рос, Дэвід Хартлі, Роберт Сэдзін і Мікаля Тэскары.
 


Ужо ўвосень альбом будзе прэзентаваны ў Еўропе. Аркестравае турне Стынга не абміне і Мінск. Шоў "Symphonicity" адбудзецца 18 верасня ў "Мінск-Арэне" і працягнецца 3 гадзіны.

Фота: goldenline.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі