Выйграй квіткі на Global Gathering Freedom Music!

Жадаеш быць адным з іх?

Еўрарадыё разыгрывае квіткі на гэту незабыўную падзею.

Умовы - прасцей няма куды.

Дасылай на пошту [email protected] (тэма Global Gathering) сваю самую улётную фатаграфію. Пакажы, як ты ўмееш адрывацца, і 2 запрашальнікі на Global Gathering Freedom Music могуць апынуцца ў тваёй кішэні.
Фатаграфіі прымаюцца да 22 чэрвеня ўключна!


Выбіраць пераможцу будуць дыджэі, удзельнікі Global Gathering Freedom Music


Пераможца будзе абвешчаны ў жывым эфіры Еўрарадыё 23 чэрвеня ў 20.10 і атрымае ліст з інфармацыяй пра тое, як забраць квіткі!


Фестываль Global Gathering Freedom Music, які на працягу апошніх 4 гадоў стаў адной з вядучых электронных музычных падзей ва ўсім свеце, атрымаў шматлікія прэстыжныя ўзнагароды, у тым ліку прыз за лепшы брытанскі фестываль у Dj Mag за апошнія 4 гады.

25 чэрвеня Global Gathering Freedom Music зноў здзівіць сваіх прыхільнікаў яскравым і незабыўным шоў.

Хэдлайнеры фестывалю:  Armin Van Buuren, Gareth Emery, Michael Woods, Pendulum (DJ Set ), Paul Thomas, Groove Armada, Gabriel & Dresden, Eston, а таксама лепшыя беларускія дыджэі.

Тэлефон гарачай лініі Global Gathering Freedom Music: (+375 29) 6-406-106.

Падрабязнасці пра фестываль шукай на www.bluestone.by і www.globalgathering.com/by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі