Выйграй 2 квіткі на канцэрт The Toobes & Green Pepper!

Адкажы на 3 суперпростыя пытанні і атрымай квіткі! 10 снежня ў клубе «Рэактар» Green Pepper прэзентуе свой новы альбом "Get On The Right Road". Альбом выйшаў у верасні гэтага году ў стылі поп-рок, брыт-рок. Дарэчы, раней гурт граў у стылі хардкор. Гэты канцэрт будзе першым, на якім Green Pepper упершыню адыграюць у новым стылі. І, дарэчы, у новым складзе.

Для таго, каб атрымаць 2 запрашальнікі, ўзяць аўтографы ў любых цікавых вам людзей, атрымаць дыск "Get On The Right Road" і паўдзельнічаць у жывым эфіры Еўрарадыё, трэба адказаць на 3 найпрасцейшыя пытанні ад гурта Green Pepper.

Прыклад адказу: 1-а, 2-б, 3-в.

1. У якой краіне быў запісаны альбом?
а. у Беларусі
б. у Чэхіі
в. у Англіі

2. Колькі песень на дыску "Get On The Right Road"?
а. 7
б. 8
в. 9

3. Як завуць мэнэджэра альбому?
а. Ілля Шыманскі
б. Аляксандр Перцаў
в. Аляксандр Мартынюк

Адказы дасылаць на [email protected] да 20:00 9 снежня (з тэмай ГП). Адзін удзельнік мае права адказаць толькі 1 раз.

Кожны, хто правільна адкажа, атрымае нумар.

9 снежня ў 20:10
у жывым эфіры Еўрарадыё мэнэджар гурта Ілля Шыманскі назаве любую лічбу ад 1 да ... (па колькасці тых, хто правільна адказаў). Той, чый нумар назаве Ілля, атрымае запрашэнні ад Еўрарадыё! Да таго, ўдзельнікаў чакаюць 5 дыскаў ад Green Pepper.
 
Поспехаў!


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі