Выйграй 2 квіткі на канцэрт ПортМане і Awindar.

Хочаш акунуцца ў акустычны эмбіэнт у спалучэнні з курдскімі песнямі? Тады 30 кастрычніка “Творчая майстэрня” ад “ПАН-студыі” чакае цябе ў госці!
Стылі, ў якіх граюць ПортМане і Масуд Талебані амаль несумяшчальныя. І, тым не менш, гурты робяць сумесны канцэрт і нават рыхтуюць для вас джэм-праграму. А ці шмат несумяшчальнага сустракалі вы ў сваім жыцці?

Каб выйграць 2 квіткі, дашліце на [email protected] (у тэме пазначце “ПортМане”) спасылку на тое, што здаецца вам сапраўды несумяшчальным (не забудзьце патлумачыць чаму). Гэта можа быць спасылка на артыкул, ролік, фота, песню — што заўгодна. Галоўны крытэр адбору: арыгінальнасць. Чакаем вашых лістоў да 20:00 15 кастрычніка.

Розыгрыш адбудзецца 15 кастрычніка ў 21:00 у жывым эфіры Еўрарадыё. Пераможцу абярэ PR-менеджар "ПАН-студыі" Алена Козуб

Зычым вам поспехаў!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі