Выйграй 2 квіткі на канцэрт польскага гурта Мyslovitz!

У Польшчы Мyslovitz — гэта як N.R.M. у Беларусі. Усе іх ведаюць, любяць і спяваюць іх песні пад гітару.
Аднойчы Піт Паўлаў, удзельнік таго самага N.R.M., падумаў: “Чаму б не пазнаёміць беларуса з сапраўдным польскім рокам? Чаму мы балдзеем ад “Океан Ельзи” і нічога не ведаем пра польскіх рок-легенд?”. Так узнікла ідэя запрасіць Мyslovitz у Мінск.

І вось 3 снежня ў клубе “Рэактар” Мyslovitz дасць свой першы канцэрт у Беларусі. Вы можаце стаць жаданым госцем на гэтай вечарыне. Дзеля гэтага трэба стаць пераможцам нашага конкурсу.

Як удзельнічаць?


1. Пазнаёмцеся з біяграфіяй гурта Мyslovitz (Інтэрнэт у дапамогу!).

2. Зірніце на фота.



3. Адкажыце на пытанне “Хто выяўлены на фотаздымку і як гэтая асоба звязаная з гуртом Мyslovitz?”

Падказка! Krakow, але не горад.

4. Да 19:00 2 снежня дасылайце свае адказы на euroradio.fm@gmail.com (у тэме пазначце “Мысловец”). Кожны, хто правільна адказаў, бунумарам

5. У 19:10 2 снежня ў жывым эфіры Еўрарадыё Вячаслаў, адзін з арганізатараў канцэрта, назавае нумар. Удзельнік пад гэтым нумарам стане пареможцам.

Правільна адказалі:
1. Pepsichka
2. Евгения С.
3. Виктор К.
4. bez imeni
5. Антон Н.
6. Аляксей Л.
7. sun she
8. jaoreh
9. Pavel Boisha

Перамог Віктар К.! Віншуем!

Глядзіце таксама "Адзін з лепшых польскіх гуртоў прыедзе ў Мінск".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі