Выйграй 2 квіткі на канцэрт Lюк

Пакуль адныя будуць адрывацца пад Рамштайн у Мінск-Арэне, другія маюць магчымасць паслухаць выбітны украінскі гурт Lюк, які выступіць у сталічным клубе Рэактар 7 сакавіка. Lюк прэзентуе новы альбом "Мамина юность", у канцэрце таксама возьме ўдзел беларускі ню-джаз калектыў CherryVata.

Каб выйграць 2 квіткі, дашлі да 6 сакавіка 20:00 на [email protected] (у тэме пазнач Lюк) сваю рэкамендацыю — які яшчэ украінскі гурт варта было б прывезці ў Мінск? І канешне, патлумач, чаму ён.

Розыгрыш адбудзецца 6 сакавіка з 21:00 да 21:30 у жывым эфіры Еўрарадыё.
Пераможцу абярэ прамоўтэр Аляксандр Багданаў (Папа Бо) — натуральна абярэ таго, хто прыемна здзівіць сваім украінскім музычным густам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі