Выкід аміяку ў Брэсце, пацярпеў падлетак
Падлетак пацярпеў у выніку выкіду аміяку на Брэсцкім мясакамбінаце. Здарэнне адбылося ўвечары 8 траўня. Паводле папярэдняй версіі, на прадпрыемстве адбылося разбурэнне
трубаправода нізкага ціску падачы хладагента, у выніку чаго адбыўся
выкід да 50 кілаграмаў аміяку. Частка яго праз вентыляцыйную сістэму
патрапіла ў паветра.
Пасля скаргаў мясцовых жыхароў на пах аміяка, на месца прыбылі шэсць аддзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны ліквідавалі наступствы аварыі. Аднак у бальніцу патрапіў 15-гадовы хлопчык, які знаходзіўся недалёка ад прадпрыемства, інфармуе БелаПАН.