"Выхаванне" меншасці
Пракуратура Пінскага раёна распачала крымінальную справу ў дачыненні да жыхара вёскі Калауравічы паводле ч. 1 арт. 149 КК “Наўмыснае нанясенне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў”. Як распавёў «Вечернему Бресту» намеснік начальніка Пінскага РАЎС Аляксандр Нікіценка, мужчына ўзяўся вырашыць спрэчку, якая ўзнікла паміж дзецьмі з нагоды прагляду тэлепраграм, пры дапамозе рамяня.
Старэйшым дасталася па мяккім месцы, а вось трохгадовай дачцэ металічная спражка патрапіла ў вока. Па дапамогу з нагоды траўмы звярнуліся толькі на наступны дзень. І не бацькі, а выхавацелі і медработнікі дзіцячага садка. Яны скіравалі дзяўчынку ў лякарню, дзе ёй тэрмінова зрабілі аперацыю.
У працэс “выхавання” тут жа ўмяшаліся органы апекі: з сям'і, якая і да гэтага здарэння лічылася нестабільнай, забралі ўсіх дзяцей (у пацярпелай чацвёра братоў і сясцёр) і змясцілі ў сацыяльны прытулак.