Выбарчае заканадаўства будуць лібералізаваць?

Выбарчае заканадаўства Беларусі будзе лібералізаванае. Такое рашэнне прыняў 20 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай. Як інфармуе БЕЛТА, ЦВК падасць кіраўніку дзяржавы шэраг прапановаў, накіраваных на ўвасабленне некаторых прапановаў АБСЕ і беларускіх палітычных партый. Яны датычаць спрашчэння парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, мераў па дадатковай ахове скрынак для галасавання, забеспячэння надзейнасці датэрміновага галасавання і шэрагу іншых тэхнічных момантаў. Як заявіла Лідзія Ярмошына, некаторыя прапановы датычаць таго, што ўжо даўно ўжывалася ў Беларусі на практыцы, аднак зараз гэта будзе заканадаўча ўрэгулявана.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, выбары павінны адбыцца ў рамках беларускай Канстытуцыі і наяўных законаў. "Калі ў рамках гэтых законаў можна зрабіць найбольшы ліберальны клімат (а мы маем досвед), мы з вамі павінны гэта зрабіць, каб нас ізноў жа не папракалі ў тым, што мы ўзурпавалі ўладу, што тут дыктатура і мы праводзім выбары так, як трэба нам. Гэтага быць не павінна. Таму я прыхільнік самых ліберальных выбараў", — заявіў беларускі кіраўнік. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі