Восенню школьныя канікулы працягнуцца аж 10 дзён

Восенню школьныя канікулы працягнуцца аж 10 дзён

Восенню 2017-га школьныя канікулы ў Беларусі працягнуцца не тыдзень, а 10 дзён — з 29 кастрычніка да 7 лістапада, інфармуе прэс-служба Міністэрства адукацыі. Адбудзецца гэта дзякуючы таму, што дзень, у які адзначаюцца ўгодкі кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і які ў нашай краіне з’яўляецца выхадным, прыпадае на аўторак. Летась 7 лістапада прыпадала на панядзелак, таму канікулы ў школьнікаў працягваліся 9 дзён. Падрабязна пра графікі заняткаў і канікул гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі