Візіт Ферэры-Вальднэр у Беларусь пераносіцца другі раз

Прычыны адмены візіту пакуль невядомыя. Еўракамісар па пытаннях знешніх сувязяў і палітыкі Беніта Ферэра-Вальднэр у другі раз адклада свой візіт у Беларусь. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца прэс-службы Міністэрства замежных спраў нашай краіны Марыя Ваньшына са спасылкай на заяву кіраўніка прэс-службы Андрэя Папова.

“Па Вальднэр… Візіт пераносіцца. Новыя тэрміны ўзгадняюцца”.

Нагадаем, Беніта Ферэра-Вальднэр мелася прыехаць у Мінск у сярэдзіне сакавіка. Тады па прычыне загружанага працоўнага графіка еўракамісар перанесла свой візіт на сярэдзіну красавіка.

Фота: Svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі