Візавыя цэнтры Польшчы і Літвы прыпынілі прыём дакументаў

Візавы цэнтр Польшчы ў Гомелі / vpolshu.by
Візавы цэнтр Польшчы ў Гомелі / vpolshu.by

Візавыя цэнтры Літвы і Польшчы часова прыпыняюць прыём дакументаў ад грамадзян Беларусі. У консульскім аддзеле амбасады Літвы Еўрарадыё пацвердзілі, што прыём дакументаў пакуль што не вядзецца. 

Калі візавыя цэнтры адновяць сваю працу — няясна. У консульстве Літвы паведамілі, што хутка ўся інфармацыя з'явіцца на афіцыйным сайце амбасады.

На афіцыйным сайце візавага цэнтра Польшчы сказана, што запіс на падачу дакументаў "прыпынены да далейшага паведамлення".

Визовые центры Польши и Литвы приостановили приём документов
Афіцыйная інфармацыя ад візавага цэнтра Польшчы / vfsglobal.com/poland

У пачатку верасня беларускае МЗС запатрабавала ад Польшчы і Літвы скараціць колькасць дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі. У літоўскай амбасадзе павінна застацца 14 дыпламатаў з 25, у польскай — 18 замест 50.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі