Віталь Артыст абяцае пракаціць фанатаў

Лідар Без Білета Віталь Артыст паабяцаў стаць асабістым кіроўцам для пераможцы конкурсу на лепшае фан-відэа на песню гурта. 7 лістапада Артыст даставіць аўтара лепшага кліпа на святкаванне Дня Безбілетніка, які пройдзе ў канцэртнай зале Мінск прама ад пад'езда або сустрэне яго на вакзале.

Нагадаем, творчы конкурс аматарскіх кліпаў Без Білета абвясцілі напярэдадні свайго штогадовага свята, Дня Безбілетніка. Асновай для відэа можа стаць любая песня БЕЗ БІЛЕТА. Гэта можа быць як змантаваны, так і зняты на мабільны тэлефон ці відэакамеру ролік.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна закачаць на YouTube свой кліп і даслаць спасылку на яго на электронны адрас гурта да 1 лістапада. А пераможца будзе названы 5 лістапада. Падрабязней пра конкурс можна даведацца на сайце bezbileta.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі