Вінілавы марафон у цэнтры горада

Не, у Мінску не стала больш на адно цікавае месца. Проста актыўная сталічная галерэя сучаснага мастацтва “Ў” і яе навакольная прастора ўшчыльняецца. Цяпер там з’явіцца яшчэ і крама вінілавых кружэлак, якую прыдумалі адкрыць вядомыя ў творчым асяродку Захар Шлімакоў і Максім Шумілін з Delay Sound System.
 
Праўда, хлопцы сціплыя, і адмаўляюцца называць адкрыццё крамы нейкай падзеяй. Затое з лёгкасцю прыцягваюць на "оўпэнінг" у “Ў-Бары” ажно 17 калег — дыджэяў, якія з усяго багацця музычных носьбітаў аддаюць перавагу менавіта вінілавым дыскам. Захар Шлімакоў запэўнівае, што дыджэяў з такімі ж прыярытэтамі ў Мінску нашмат больш. Ну, і ніхто не забываўся проста пра меламанаў!
 
Адкрыццё пад назвай “Вінілавы марафон” стартуе ўжо ў суботу, 5 красавіка, у “Ў-Бары”. Расклад выглядае наступным чынам:
 
Prokop Jr. 12:00–12:45
Maxim Shumilin 12:45–13:30
Ihar Yukhnevich 13:30–14:15
Slava Cantcool 14:15–15:00
Zakhar Shlimakou 15:00–15:45
Nick Kazantsev 16:30–17:15
Plavsky 17:15–18:00
I.F.U. 18:00–18:45
Sergey Zagusta 18:45–19:30
Traffaret 19:30–20:15
Kraut 20:15–21:00
Zagortsev 21:00–21:45
Panz 22:30–23:15
Induss 23:15–00:00
Gaamer 00:00–00:45
Keef 00:45–01:30
Screamer 01:30–02:15
 
Падзея ў Facebook.
 
Фота: www.theguardian.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі