Віні-Пух па-беларуску

Знакамітае медзведзяня, вядомае дзецям пад імем Віні-Пух, загаварыў па-беларуску і стаў звацца Вiня-Пыхам. Паводле паведамлення аўтара перакладу беларускага выдаўца Віталя Варанава, кнігу надрукуюць у Польшчы, бо ў беларускіх выдавецтваў няма сродкаў на дарагую кнігу з каляровымі малюнкамі і аплату аўтарскіх ганарараў.

Дадам, што апроч галоўнага героя, у беларускім перакладзе змяніліся імёны і ў Пятачка, якога клічуць Парсючок, Труса - Баязлівец, Слонапотама – Мамантук. Ну а Крыстафер Робін атрымаў імя Крыштусь Родзька.

Фота: pics.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі