Він Дызель можа стаць новым Тэрмінатарам

Амерыканскі акцёр Він Дызель можа адыграць галоўную ролю ў новым паўнаметражным фільме пра Тэрмінатара. Зорка “Фарсажу” ўжо пачала папярэднія перамовы адносна ўдзелу ў будучым праекце, аднак афіцыйнага падцверджання інфармацыі да гэтага моманту не паступіла.

Дадам, што выхад фантастычнай стужкі “Тэрмінатар 4” запланаваны на 2009 год, аднак акцёрскі склад пакуль не сфармаваны. Вядома толькі, што сцэнарыстамі выступяць Джон Бранкета і Майкл Фэрыс – абодва працавалі над Тэрмінатарам 3. Праца над фільмам пачалася сёлета, аднак летам была прыпыненая з-за судовых разглядаў.

Дэталі новага фільма пакуль з'яўляюцца таямніцай, аднак, некаторыя дэталі сюжэта ўсё ж з’явіліся ў прэсе. Як стала вядома, лідэр паўстання Джон Конар у свае 30 гадоў павядзе наперад усіх прадстаўнікоў чалавечага роду, якія здолелі выжыць у няроўнай барацьбе супраць машын. Дадам, што “Тэрмінатар-4” стане пачаткам новай трылогіі, а не працягам папярэдніх трох серый.

Нагадаю, што Він Дызель - амерыканскі акцёр, сцэнарыст, рэжысёр і прадзюсар, заснавальнік прадзюсарскі кампаній OneRace Films і Tigon Studios. Пасля галоўных роляў у фільмах “Чорная дзіра”, “Фарсаж”, “Тры Ікса”, “Адзіночка” і “Хронікі Рыдзіка”, а таксама дзякуючы атлетычнаму целаскладу, стаў адным з самых вядомых акцёраў баявікоў пачатку 2000-х гадоў.

Фота — titanicboyke.be

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі