Вікторыя Азаранка згуляе ў 1/8 фінала на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі

Беларуска Вікторыя Азаранка згуляе ў 1/8 фінала адзіночнага і парнага разрадаў адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
У трэцім крузе адзіночных спаборніцтваў Азаранка перамагла Амелі Марэсма з Францыі, якая ў стартавым паядынку выбіла са спаборніцтваў беларуску Вольгу Гаварцову. Лік - 6:4, 6:2. У 1/8 фінала Азаранка згуляе з другой ракеткай свету Серэнай Уільямс з ЗША.

У другім раўндзе спаборніцтваў дуэтаў Азаранка і расіянка Вера Званарова перамаглі тэнісістак з Францыі Аліз Карнэ і Камій Пен - 6:3, 6:0. Наступнымі суперніцамі беларуска-расійскай пары цяпер будуць лідэры жаночага парнага тэнісу Кара Блэк (Зімбабвэ) і Лізэль Хубер (ЗША).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі