Віцебскія венеролагі зрабілі мужчынам падарунак на 23 лютага

Віцебскія венеролагі вырашылі павіншаваць мужчын з Днём абаронцы айчыны. 20 лютага кожны прадстаўнік моцнага полу зможа бясплатна абследавацца на палавыя інфекцыі, зрабіць спермаграму, імунаграму, УЗІ і шэраг іншых аналізаў. Вынікі абследавання будуць гатовыя ў той жа дзень. Каб атрымаць такі “бясплатны падарунак”, мужчыны павінны былі загадзя запісацца на прыём па электроннай пошце і прыйсці ў мясцовы дыспансер з пашпартам.

Ці зробяць венерогалі акцыю для жанчын да 8 сакавіка, пакуль невядома, піша kp.by

Ілюстратыўнае фота з сайта kri.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі