Віцебскі заапарк раздае сваіх звяроў на часовае карыстанне

У віцебскім заапарку рыхтуюць дакументальную базу для незвычайнага праекта. Хутка кожны жадаючы - арганізацыя, прадпрыемства ці прыватная асоба - будзе мець магчымасць узяць на утрыманне любога з пітомцаў заапарку, ад ільва да дэкаратыўнага пацука. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Вядома ж, звяроў і птушак не раздадуць па кватэрах, як у папулярным дзіцячым мульціку. Плануецца, што "спонсар" будзе аплочваць харчаванне ўпадабанай жывёліны, а на клетках з'явяцца шыльдачкі з паведамленнем, хто сёння "корміць" дзікабраза, пітона ці малпу, і падзякай добраму чалавеку.

Як паведамілі ў заапарку, гэта робіцца не таму, што заапарк жабруе, а каб даць людзям магчымасць рабіць дабро”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі