Віцебскі ваенны камісар дэклараваў чатыры аўтамабілі

Сайт "Народныя навіны Віцебска" абнародаваў звесткі па фінансавым становішчы мясцовых кандыдатаў у дэпутаты.



Праўладныя кандыдаты валодаюць 46 аўтамабілямі, гэта значыць 0,8 аўтамабіля на чалавека. У альтэрнатыўных кандыдатаў гэта паказчык больш сціплы — 14 аўто на 49 чалавек, ці прыкладна 0,3 у кожнага.



Па велічыні даходаў (без уліку прададзенай маёмасці) праўладны спіс ўзначальваюць дырэктары мясцовых прадпрыемстваў. Так, гендырэктар "Віцебскіх дываноў" Алена Чарапніна за мінулы год зарабіла крыху больш за 790 мільёнаў рублёў (амаль 805 тысяч долараў). Гендырэктар "Керамікі" Пётр Прыжытомскі мае амаль удвая менш —  каля 441 мільёнаў рублёў.



Пасля дырэктараў ідуць чыноўнікі. Так, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Уладзімір Шлома за год зарабіў каля 230 мілёнаў рублёў (каля 25,5 тысяч долараў).



З апазіцыйных кандыдатаў найбольшы заробак за год мае ізаліроўшчык цеплаізаляцыі, член Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Траццякоў — каля 77 мільёнаў рублёў (прыкладна 8,5 тысяч долараў). Гэта ў 10 разоў менш, чым у Чарапніной.



Сярод праўладных кандыдатаў 6 чалавек маюць па 2 кватэры, а сярод іх канкурэнтаў такіх трое. Ваенны камісар гарваенкамату Аляксандр Няфёдаў дэклараваў 4 аўтамабілі, яшчэ ў 7 кандыдатаў з боку ўлады па 2 машыны. У альтэрнатыўных кандыдатаў індывідуальны прадпрымальнік Андрэй Агурцоў мае 3 машыны, яшчэ адзін чалавек — 2.

Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі