Веснавы алка-джаз ад Billy’s Band у Мінску!

Любімыя і вядомыя песні ад пахавальнага дыксілэнду Billy’s Band пачуюць прыхільнікі піцерскага гурта, прыйшоўшы 16 сакавіка ў сталічны клуб Рэактар. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё лідэр і вакаліст гурта Білі Новік: Білі Новік: “Па свайму досведу ведаю, што калі я прыходжу на канцэрт, нават, улюбёнай каманды, мне значна больш цікава і зразумела слухаць знаёмыя песні. Менавіта з-за гэтага мы не будзем рабіць канцэптуальнай прэзентацыі, а зробім такі больш зразумелы клубныя варыянт”.

Варта адзначыць, што праз некалькі тыдняў пасля выступу ў Мінску Billy’s Band выдадуць новы студыйны альбом "Блошиный рынок", які паводле словаў Білі Новіка моцна адрозніваецца ад мінулых кружэлак гурта:

Білі Новік:“А розніца ў тым, што ў нас адчуваецца крэдыт даверу з боку ўдзячнага слухача, які дазваляе нам рабіць розныя эксперыменты ў сэнсе песеннага матэрыялу, так бы мовіць набору інструментаў. І гэта першы альбом, у якім усё ад самага пачатку і да самага канца было ў маіх руках”.

Таксама Білі адзначыў, што ад мінскай публікі ён нічога не чакае, але спадзяецца на звычайную яе цеплыню:

Білі Новік:“Я ніколі нічога не чакаю, бо чаканне гэта першая прычына разчаравання. Але недзе ў глыбіні душы я ведаю, што мінская публіка вельмі цёплая, гэта мы ўжо бачылі. І думаю, што гэтым разам прыемны досвед паўтарыцца”.

Нагадаем, канцэрт гурта Billy’s Band адбудзецца ў мінскім клубе Рэактар 16 сакавіка. Пачатак у 19:00.

Кошт: 50 000 руб. - папярэдне, 60 000 руб. - у дзень канцэрту
Столікі (1 паверх 24 места) - 70 000 руб.
Столікі (2 паверх 56 месцаў) - 90 000 руб.
Білеты за столікі - толькі на офісе (замова (029) 196 00 09, (017) 280 34 39)
Ды і ўвогуле набывайце ўсе квіткі праз офіс, бо ад 2-х квіткоў зніжка 3%, ад 4-х  - 4%, ад 8 і больш зніжка 5%.
Офіс працуе ад 9.30 да 17.00
Афіцыйны сайт гурта і фота: www.billysband.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі