The Verve распаліся ў трэці раз

Вядомы брыт-поп гурт The Verve, які уз'яднаўся два гады таму, зноў распаўся, паведамляе The Guardian. Гітарыст Нік Маккейб і басіст Сайман Джонс не кантактуюць з вакалістам і лідэрам The Verve Рычардам Эшкрафтам з мінулага года. Яны лічаць, што апошні рэюніан быў патрэбны Эшкрафту толькі для таго, каб вярнуць цікавасць публікі да ўласнай сольнай кар'еры.

Цяперашні разрыў стаў ужо трэцім у кар'еры The Verve. Гурт, заснаваны ў 1990 годзе, упершыню распаўся ў 1995 годзе пасля выхаду другога альбома. Неўзабаве музыкі ўз'ядналіся і запісалі ў 1997-м свой самы паспяховы альбом “Urban Hymns” і зноў распаліся ў 1999-м. Апошні раз былыя калегі сабраліся разам у 2007-м.

Зараз гітарыст і барабаншчык The Verve стварылі новы гурт пад назвай The Black Ships і прыступілі да запісу дэбютнага альбома.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі