Velvet Revolver спеліся з Коры Тэйларам

Гурт Velvet Revolver, які заснавалі былыя ўдзельнікі Guns N' Roses, некалькі месяцаў ужо запісваецца з вакалістам Slipknot Коры Тэйларам, а іх ранейшы вакаліст сышоў яшчэ ў 2008 годзе.

Басіст гурта Даф Макэген кажа, што музыкі запісалі шмат песень з Коры, і што ён “неў****нна круты - лепшы голас новага пакалення”.

Канцэрты з Тэйларам Velvet Revolver збіраюцца пачаць толькі восенню, бо Слэш зараз знаходзіцца ў канцэртным туры, Макэген таксама вось-вось збіраецца, ды і ў Коры запланаваны канцэртны тур са Slipknot.

Фота: www.united-metal.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі