Velvet Revolver шукаюць вакаліста
Канфліктная сітуацыя ў лагеры амерыканскіх рокераў Velvet Revolver нарэшце вырашылася. Музыкі афіцыйна абвясцілі разрыў адносінаў з вакалістам Скотам
Вэйландам, які разводзіў паніку апошнія некалькі месяцаў.
Прычынай звальнення ў калектыўнай заяве Velvet Revolver названыя «дзівацтвы» ў паводзінах Вэйланда і яго «нежаданне на 100 адсоткаў прысвячаць сябе гурту».
Паводле тлумачэнняў гітарыста і лідэра калектыву Слэша, «персанальныя праблемы Скота вымусілі прыняць рашэнне пра выгнанне яго са складу гурта».
Нагадаю, што за апошні год 40-гадовы Вэйланд некалькі разоў прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане і трапляў у рэабілітацыйную клініку, з-за чаго было адменена турнэ Velvet Revolver па Японіі і сарваныя некалькі выступаў у ЗША.
Удзельнікі Velvet Revolver лічаць, што нежаданне вакаліста лічыцца з інтарэсамі калектыву выклікана ўз'яднальнымі планамі Stone Temple Pilots – роднай каманды Скота Вэйланда.
Нагадаю, што на пачатку гэтага года Stone Temple Pilots абвясцілі, што плануюць вярнуцца на сцэну пасля пяцігадовага перапынку – з гэтага моманту, як намякае Слэш, і пачаліся праблемы.
Першыя канцэрты рэюніян-тура гурта запланаваныя на канец траўня.
Тым не менш, нягледзячы на страту вакаліста, Velvet Revolver маюць намер працягваць сваю дзейнасць. І ў сувязі з гэтым пачынаюць пошук новага вакаліста на замену Вэйланду.
Фота: www.bbc.co.uk