Velvet Revolver могуць разваліцца

Паводле паведамлення брытанскага штотыднёвіка NME, падчас выступу рок-калектыву ў Глазга вакаліст Скот Уэйланд сказаў публіцы, што гэта апошняе турнэ і наўрад ці гледачы ўбачаць Velvet Revolver зноў.  Справа ў тым, што 40-гадовы выканаўца палаяўся з бубначом Мэтам Сорумам і больш сур'ёзна зацікавіўся сваім старым гуртом Stone Temple Pilots, які ў траўні павінен зладзіць невялікі ўз'яднальны тур па Паўночнай Амерыцы.

Аднак Слэш аспрэчыў інфармацыю пра распад калектыву. Падчас інтэрв'ю BBC Radio 1 у праграме «Newsbeat» 42-гадовы брытанскі гітарыст сказаў, што «гэта не апошні тур калектыву, тым больш што хутка ў гурта з'явіцца наступны альбом».

Фота: www.bbc.co.uk