Васіль Супрун: я не дачакаю волі, але вам — зычу

Напярэдадні Дня Волі адзін з герояў антысавецкага падполля Васіль Супрун даў інтэрв'ю "Еўрарадыё".
ДАВЕДКА ЕЎРАРАДЫЁ:
Васіль Супрун, арганізатар і кіраўнік беларскага патрыятычнага антысавецкага падполля ў Заходняй Беларусі ў 1946-1947 гг. (група "Чайка"). Прайшоў савецкія канцлагеры, катаванні, адзіночкі й карцэры.
Асуджаны на 25 гадоў няволі, адседзеў 9. Пасля вызвалення падтрымліваў беларускую справу. Вядомы нумізмат, паэт, краязнаўца, гісторык.


(Васіль Супрун: ) - Мне хочацца плакаць, бо вы закранулі маё сэрца. Я вельмі чакаў дня, сапраўднага Дня Волі для Беларусі.

(Эўрарадыё: ) - Дачакаліся?

(Васіль Супрун: ) - Не. І відаць, ужо не дачакаюся. Слабавата сябе чую. Споўнілася ўжо 81 год. Веры я ў гэта ніколі не траціў. Дай Божа! Столькі ўложана ў гэта заданне - і памерці не даждаўшы... Для беларускага народу - волі сапраўднай, што выстрадалі. Даручаю вам гэта, калі маю права. Дзякуй, шчыры дзякуй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі