Варонеж падараваў Пінску двухтонны звон

У сталіцу беларускага Палесся з расійскага Варонежа дастаўлены двухтонны звон. Гэта падарунак горада Свята-Феадораўскаму сабору ў год 910-годдзя Пінска. 20 верасня ён будзе ўсталяваны на званіцы храма. Мінулай вясной тут ужо з’явіліся дзесяць меншых званоў.

На сённяшні дзень у нашай краіне маюцца толькі два званы вагой у дзве тоны. Першы, адліты ў Беларусі, летась усталявалі ў праваслаўным храме Івацэвічаў. Апроч гэтага ў Варонежы замоўленыя яшчэ большыя званы.

Самы вялікі з іх будзе важыць дзесяць тон. А ўсяго на пінскай званіцы іх запланавана ўсталяваць 14.

“Беларускі партызан”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі