Van Halen запісвае альбом з Лі Ротам

Гурт Van Halen плануе выпусціць першы за 26 гадоў студыйны альбом з вакалістам Дэвідам Лі Ротам, паведамляецца на сайце Spinner.  Зараз калектыў працуе над матэрыялам для дыска ў студыі. Рэліз альбома, для якога пакуль не прыдумалі назвы, прызначаны на 2011 год. Мяркуецца, што пасля паступлення дыска ў продаж гурт адправіцца ў канцэртны тур у яго падтрымку.

Нагадаем, што Дэвід Лі Рот уваходзіў у склад Van Halen з 1974 года, але пакінуў гурт у 1985-м. Апошні альбомам, запісаны з яго ўдзелам, называўся "1984" і выйшаў у тым жа годзе. Але калектыў працягваў выпускаць кружэлкі і без Лі Рота. У прыватнасці, апошнім на сённяшні дзень студыйным альбомам гурта з'яўляецца "Van Halen III" 1998 года. На ім гучыць вакал Гары Шэрана. Да гэтага Шэран з'яўляўся лідарам і вакалістам праекта Extreme.

Лі Рот вярнуўся ў склад Van Halen у 2006 годзе, але ў апошнія гады гурт не выдаваў студыйных альбомаў.

Фота: myradio.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі