Валянцін Елізар’еў з'ехаў у Балгарыю

У Сафіі ў знакамітага беларускага харэографа жывуць сын з нявесткай. Дарэчы, адразу пасля свайго скандальнага сыходу з Тэатра оперы і балета Валянцін Елізар’еў сказаў, што мае намер больш часу надаваць свайму ўнуку, якому праз пару тыдняў споўніцца год.
Аднак у Тэатры оперы і балета мяркуюць, што Елізар’еў у Балгарыі заняты не толькі ўнукам. Намеснік дырэктара тэатра Валерый Гедройц выказаў здагадку, што харэограф, магчыма, займаецца ў Балгарыі нейкай пастаноўкай.

Што датычыцца балета "Клеапатра", які, як меркавалася, Елізар’еў паставіць да адкрыцця адрэстаўраванага Тэатра оперы і балета, то пакуль гэты спектакль сышоў з бліжэйшых планаў тэатра.

Як паведамляе “Народная воля” Елізар’еў павінен вярнуцца ў Мінск у сярэдзіне красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі