Вакалістка LILAC запрашае на свой ДН усіх

У гонар гэтай падзеі 17 лютага ў мінскім бары Doodah King каманда сыграе канцэрт, які пачнецца ў 19:00.

Па азначэнні саміх музыкаў, яны граюць музыку ў стылі lila-pop. А па адзнаках звонку, іх музыка зачароўвае прыхільнікаў з першых акордаў дзякуючы актуальнай лірыцы, незвычайнаму далікатнаму і вытанчанаму голасу салісткі і касмічным мелодыям. LILAC лічаць, што менавіта па гэтых прычынах імі зацікавіўся салідны лэйбл Sony BMG.

Адзначыць Дзень нараджэння Ані і акунуцца ў атмасферу "бэзавай" музыкі гурт LILAC запрашае ўсіх ахвочых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі